Міжнародны фестываль тэатра лялек
Міжнародны фестываль тэатра лялек і анімацыйных фільмаў для дарослых Лялька таксама чалавек-2013
Першы фестываль адбыўся ў 2006 годзе. Непасрэднай матывацыяй для арганізацыі гэтага фестывалю была свядомасць, што ў большасці краінаў лялечны тэатр, і, нават, анімацыя асацыююцца з творчасцю адрасанаванай дзецям. Мы перакананыя, што анімацыя, тэатр лялек з'яўляюцца паўнапраўнай мовай кіна- і тэатрамастацтва. Пра гэта сведчыць гісторыя мастацтва ўвогуле і мастацтва лялечнага тэатра ў прыватнасці. Заўсёды творцы, камунікуючы з наваколлем, карысталіся арсеналам сімвалаў, метафар, кантэксту. Гэтым самым характарызуецца і анімацыйнае мастацтва.
Штогод наш фестываль фінансуецца гарвыканкамам горада Варшавы, а часам таксама Міністэрствам культуры і Нацыянальнай спадчыны, Вышэградзкім фондам, Нацыянальным аўдыёвізуальным інстытутам, Культурнымі інстытутамі паасобных краінаў, пасольствамі, прыватнымі спонсарамі і фірмамі.
Фестываль знаходзіцца пад ганаровым патранатам Польскага Лялечнага Асяродка Міжнароднай Асацыяцыі Мастакоў-Лялечнікаў POLUNIMA, а таксама мэра Варшавы. Спектаклі былі ацэненыя міжнародным журы, а таксама журы студэнтаў факультэта Тэатразнаўства Дзяржаўнай тэатральнай акадэміі ў Варшаве. Пастановы неаднаразова ўзнагароджваліся прызамі прыватных спонсараў. На фестывалі былі прадстаўленыя тэатральныя трупы з прыкладна 50 краінаў, у тым ліку і Беларусі.
Сардэчна запрашаем!
Праграма да паказу ў Магілеве:
Спектакль “Другі пакой” будзе ісці па-польску (7 чэрвеня ў 18.00) уваход бязплатны і па-беларуску (29 мая ў 18.30) за грошы у Магілёўскім абласным тэатру лялек
“Другі пакой” з'яўляецца адной з некалькіх п’ес напісаных паводле імпрэсій Збігнева Герберта. Пастаноўка свядома пазбаўлена акцёрскай экспрэсіі. Тэкст скарочаны да неабходнага мінімуму, дыялогі паміж дзвюма асобамі гучаць нібыта на фоне карцін, якія перадусім будуюць драматургію. Анімацыйныя дзеянні, упісаныя ў павялічаныя да памераў сцэны фатаграфіі, робяць уражанне пранікнення і дапаўнення фонаў. Разам з далікатным пластом гуку гэта стварае ўнікальную атмасферу, як яе назвалі аўтары пастаноўкі, імпрэсіі.
Пастаноўка атрымала прэмію познаньскіх КАН-ТЭКСТАЎ (KON-TEKSTY) (Міжнародны фестываль мастацтва для дзяцей і моладзі).
Тэкставыя скарачэнні: Дарота Ганна Донбэк і Войцех Алейнік
Інсцэніроўка і рэжысура: Дарота Ганна Донбэк
Дэкарацыі: Тамаш Тараха
Музыка: Гжэгаж Малкоўскі
Акцёрскі склад: Дарота Ганна Донбэк, Ганна Поневаж (гастралёр), Марэк Тында (гастралёр), Пётр Стэц (практыкант)
Нам важно ваше мнение