Главная » Культура и история
Историческая гостинная
Апрель 12, 2013
Нет комментариев
К 150-ю восстания 1863-1864 гг.
Наведаць “Краязнаўчую гасцёўню” да 150-годдзя паўстання 1863-1864 гг. запрашаюць усіх магілёўцаў
Приглашаются все Могилевчане
|
|
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Еўдакіма Раманава сумесна з Магілёўскай гарадской арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» запрашае ўсіх зацікаўленых магілёўцаў наведаць «Краязнаўчую гасцёўню». Імпрэза прымеркавана да 150-годдзя паўстання 1863-1864 гг. Гасцям распавядуць аб тым, якія матэрыялы ёсць у фондах магілёўскага музея, а таксама аб цікавых фактах, знойдзеных у архівах Вільні. |
Вядучы навуковы супрацоўнік Марына Тарасава распавядзе аб тым, якимі матэрыяламі пра паўстанне1863-1864 гг. валодае краязнаўчы музей. Пасля да магілёўцаў завітае адзін з лепшых беларускіх гісторыкаў — Валянцін Голубеў, які нядаўна працаваў у архівах Вільні і знайшоў шмат цікавага пра паўстанне Каліноўскага.
Пачатак у 14/04/2013 14:30 у актавай зале Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея ім. Е. Раманава.
Анжаліка Васілеўская
|
Нам важно ваше мнение