Главная » Культура и история, Образование

Викторина-библейский конкурс для детей и молодежи

Сентябрь 11, 2021 Нет комментариев

В воскресенье 12 сентября около 13.00 (после службы на 12.00) в Римско-католическом приходе св.Казимира и св.Ядвиги Минское шоссе 8б (остановка перед Парк-сити) будет викторина-библейский конкурс для детей и молодежи о первых двух разделах деяний Апостолов.

ДЗЕІ АПОСТАЛАЎ I

Пралог

1Першую кнігу я напісаў, Тэафіле, пра ўсё, што рабіў Езус і чаму вучыў ад пачатку 2 аж да дня, калі, даўшы праз Духа Святога наказы Апосталам, якіх выбраў, быў забраны на неба. 3Перад імі з’явіўся жывым пасля сваёй мукі ў шматлікіх доказах. На працягу сарака дзён аб’яўляўся ім і казаў пра Божае Валадарства. 4Калі разам елі, Ён загадаў ім: «Не адыходзьце з Ерузалема, але чакайце абяцанага Айцом, пра што вы чулі ад Мяне: 5Ян хрысціў вадою, а вы будзеце ахрышчаныя праз некалькі дзён Духам Святым». Унебаўшэсце Езуса 6 Таму сабраныя пыталіся ў Яго: «Пане, ці не ў гэтым часе Ты адбудуеш каралеўства Ізраэля?» 7 Ён жа адказаў ім: «Не вам ведаць часы ці поры, якія Айцец прызначыў сваёй уладай. 8Але прымеце моц Духа Святога, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сведкамі ў Ерузалеме, ва ўсёй Юдэі і ў Самарыі, і ажно да краю зямлі». 9Калі сказаў гэта, яны ўбачылі, як Ён узнёсся, і воблака забрала Яго з іхніх вачэй. 10Калі яны пільна ўзіраліся ў неба, як Ён узыходзіў, два мужы сталі перад імі ў белым адзенні 11і сказалі: «Галілейцы, чаго стаіце і ўглядаецеся ў неба? Гэты Езус, забраны ад вас на неба, прыйдзе гэтак жа, як вы бачылі Яго, калі Ён узыходзіў на неба». КАСЦЁЛ У ЕРУЗАЛЕМЕ Група Апосталаў 12Тады вярнуліся ў Ерузалем з гары, называнай Аліўнай, што непадалёк ад Ерузалема, на адлегласці шабатовай дарогі. 13А калі прыйшлі, падняліся ў святліцу, дзе былі Пётр і Ян, Якуб і Андрэй, Філіп і Тамаш, Барталамей і Мацвей, Якуб Алфееў, Сымон Зелот і Юда Якубаў. 14Усе яны аднадушна трывалі ў малітве разам з жанчынамі і Марыяй, маці Езуса, і з братамі Ягонымі. Выбранне Мацея 15У тыя дні Пётр стаў сярод вучняў, а сабралася разам каля ста дваццаці чалавек, і сказаў: 16«Браты, належала споўніцца словам Пісання, якія Дух Святы прадказаў вуснамі Давіда пра Юду, стаўшага правадыром для тых, хто схапіў Езуса. 17 Бо ён быў залічаны да нас і атрымаў удзел у тым самым служэнні. 18За СЕКЦЫЯ ПА ПЕРАКЛАДЗЕ ЛІТУРГІЧНЫХ ТЭКСТАЎ І АФІЦЫЙНЫХ ДАКУМЕНТАЎ КАСЦЁЛА ПРЫ ККББ плату беззаконня ён набыў поле, калі ўпаў ніцма, трэснуў пасярэдзіне, і вывалілася ўсё яго нутро. 19Даведаліся пра гэта ўсе жыхары Ерузалема, таму поле гэтае на іх уласнай мове было названа Акелдама, што значыць «поле крыві». 20Бо ў кнізе Псальмаў напісана: «Няхай апусцее жыллё ягонае і няхай не будзе жыхароў у ім». І яшчэ: «Пасаду ягоную няхай зойме іншы». 21Таму трэба, каб з тых мужоў, якія былі з намі ўвесь час, калі заставаўся з намі Пан Езус, 22пачынаючы ад Янавага хросту аж да дня, калі Ён быў забраны ад нас на неба, адзін стаў разам з намі сведкам Яго ўваскрасення». 23І паставілі двух: Юзафа, якога звалі Барсабам, а празывалі Юстам, і Мацея. 24Памаліўшыся, сказалі: «Ты, Пане, ведаеш сэрцы ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў, 25каб ён заняў месца ў гэтым служэнні і апостальстве, ад якога адышоў Юда, каб пайсці ў сваё месца». 26Калі далі ім лёсы, выпаў лёс на Мацея, і ён быў далучаны да адзінаццаці Апосталаў.

ДЗЕІ АПОСТАЛАЎ II

Спасланне Духа Святога II 1Калі настаў дзень Пяцідзясятніцы, усе былі разам у тым самым месцы. 2 Раптам узняўся шум з неба, нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі. 3 З’явіліся ім падзеленыя языкі, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх. 4Усе напоўніліся Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць. 5 Былі ў Ерузалеме жыхары Юдэі, людзі пабожныя з усякага народу пад небам. 6Калі ўзняўся гэты шум, сабралася мноства людзей і захвалявалася, бо кожны з іх чуў, што яны гавораць на ягонай мове. 7 Былі ўражаныя і здзіўляліся, кажучы: «Ці ж усе тыя, хто гаворыць, не галілейцы? 8Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся? 9Парфяне і мідзяне, эламіты і жыхары Месапатаміі, Юдэі і Кападоцыі, Понта і Азіі, 10Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, сумежных з Кірэнай, ды прыезджыя рымляне, 11юдэі і празеліты, крыцяне і арабы, — мы чуем, што яны гавораць нашымі мовамі пра вялікія справы Божыя». 12Усе былі ўражаныя і ўзбянтэжаныя, кажучы адзін аднаму: «Што гэта значыць?» 13А іншыя з насмешкай казалі: «Яны напіліся маладога віна». Першая прамова Пятра 14Тады ўстаў Пётр разам з Адзінаццаццю, узняў рукі свае і прамовіў да іх моцным голасам: «Мужы юдэйскія і ўсе жыхары Ерузалема, пазнайце і выслухайце мае словы. 15Яны не п’яныя, як вы думаеце, бо яшчэ толькі трэцяя гадзіна дня, 16але гэта тое, што было сказана прарокам Ёэлем: 17“У апошнія дні, — кажа Бог, — Я пралью з Духа Майго на кожнае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя, а юнакі вашыя будуць бачыць візіі, а старцам вашым будуць сніцца сны. 18На слуг Маіх і на служанак Маіх у тыя дні Я пралью Духа Майго, і яны будуць прарочыць. 19Учыню цуды на небе ўверсе і знакі на зямлі ўнізе: кроў, і агонь, і клубы дыму. 20Сонца абернецца ў цемру, а месяц — у кроў, перш чым настане дзень Пана, вялікі і слаўны. 21Кожны, хто пакліча імя Пана, будзе збаўлены”. 22Мужы ізраэльскія, выслухайце гэтыя словы: Езус з Назарэта быў чалавекам, якога Бог паказаў вам у сіле, цудах і знаках, якія Бог учыніў праз Яго сярод вас, як і самі ведаеце. 23Яго, выдадзенага паводле вызначанай волі і Божага прадбачання, вы, укрыжаваўшы рукамі бязбожных, забілі. 24Але Бог уваскрасіў Яго, вызваліўшы ад пакутаў смерці, бо немагчыма было, каб яна трымала Яго. 25Давід жа гаворыць пра Яго: “Пана я маю заўсёды перад вачыма, бо Ён праваруч мяне, каб я не пахіснуўся. 26Таму радуецца маё сэрца і весяліцца язык мой, і цела маё будзе спачываць у надзеі. 27Бо не пакінеш душы маёй у адхлані і не дасі святому Твайму ўбачыць тленне. 28Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця. Ты напоўніш мяне радасцю перад абліччам Тваім”. 29Браты, дазвольце мне сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, які памёр і пахаваны, а магіла ягоная знаходзіцца сярод нас па сённяшні дзень. 30Будучы ж прарокам і ведаючы, што Бог прысягнуў яму пасадзіць на ягоным троне ягонага патомка, 31 ён прадбачыў і казаў пра ўваскрасенне Хрыста, што Ён не застанецца ў адхлані, і цела Ягонае не ўбачыць тленне. 32Гэтага Езуса ўваскрасіў Бог, чаму ўсе мы сведкі. 33Ён, узнесены правіцаю Бога і атрымаўшы ад Айца абяцанне Духа Святога, праліў Яго, як вы бачыце і чуеце. 34Бо Давід не ўзышоў на неба, але сам ён кажа: СЕКЦЫЯ ПА ПЕРАКЛАДЗЕ ЛІТУРГІЧНЫХ ТЭКСТАЎ І АФІЦЫЙНЫХ ДАКУМЕНТАЎ КАСЦЁЛА ПРЫ ККББ “Пан сказаў майму Пану: Сядай праваруч Мяне, 35 пакуль не пакладу ворагаў тваіх да падножжа Твайго”. 36Няхай кожны дом Ізраэля цвёрда ведае, што гэтага Езуса, якога вы ўкрыжавалі, Бог зрабіў і Панам, і Месіяй». Першыя навяртанні 37Калі ж пачулі гэта, змягчэла іхняе сэрца, і яны сказалі Пятру і астатнім Апосталам: «Што нам рабіць, браты?» Пётр адказаў ім: 38«Пакайцеся, і няхай кожны з вас ахрысціцца ў імя Езуса Хрыста дзеля адпушчэння вашых грахоў, і вы атрымаеце дар Духа Святога. 39Бо вам належыць абяцанне і дзецям вашым, і ўсім тым, хто далёка, каго толькі пакліча Пан Бог наш». 40Таксама многімі іншымі словамі ён сведчыў і навучаў, кажучы: «Ратуйцеся ад гэтага падступнага пакалення». 41Тыя ж, хто прыняў ягонае слова, былі ахрышчаныя. І далучылася ў гэты дзень да іх каля трох тысяч людзей. Першая хрысціянская супольнасць 42Яны трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах. 43Страх быў у кожнай душы; шмат цудаў і знакаў чынілі Апосталы. 44Усе ж вернікі былі разам, і ўсё ў іх было супольнае. 45Яны прадавалі набытак свой і маёмасць і дзялілі паміж усімі, хто меў патрэбу. 46Штодня збіраліся аднадушна ў святыні і, ламаючы дома хлеб, спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца, 47праслаўляючы Бога і маючы прыхільнасць усяго народу. А Пан штодня далучаў да іх тых, хто меў быць збаўлены.

Нам важно ваше мнение

Подтвердите, что Вы не бот — выберите самый большой кружок: