Главная » Культура и история

Кшиштоф Краузе в Могилеве

Октябрь 23, 2015 Комментариев нет

КШЫШТАФ КРАЎЗЭ. РЭТРАСПЕКТЫВА ФІЛЬМАЎ У МАГІЛЕВЕ
КШЫШТАФ КРАЎЗЭ (22.04.1953-24.12.2014) — рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Адзін з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно, лаўрэат шматлікіх узнагарод на польскіх і міжнародных фестывалях за фільмы «Доўг», «Мой Нікіфар», «Плошча збаўцы», «Папуша».

12 лістапада, 18.00
ПАПУША /Драматычны фільм, 2013 г., ч/б., 125 хв./
У ролях: Ёвіта Буднік, Антоні Паўліцкі, Артур Стэранко
Папуша, якую ў свеце звалі Браніслава Вайс, пражыла доўгае жыццё, з'ехаўшы ў Румынію яшчэ зусім юнайдзяўчынай. Яна здолела заваяваць прызнанне, асабліва складана ёй давялося падчас Другой сусветнайвайны, калі нацысты знішчалі цыган нароўні з габрэямі. Папуша здолела выжыць і расказаць пра той час.

13 лістапада, 18.00
ПЛОШЧА ЗБАЎЦЫ /Драматычны фільм, 2010 г., каляр., 105 хв./
У ролях: Ёвіта Буднік, Аркадзіюш Янічэк, Эва Вэнцэль
У кватэры на варшаўскай плошчы Збаўцы жыве сям’я: муж з жонкаю, два сыны ды мужава мама. Іх штодзённасць поўная ўзаемных прэтэнзій, асабістых расчараванняў, што з часам спараджае жорсткасць, варожасць, здзекі. Маладая сям’я будавала кватэру, аднак кампанія-забудоўнік збанкрутавала, і сын з жонкаю ды дзецьмі пераязджаюць жыць да маці. Тая варожа ставіцца да нявесткі, а муж не звяртае ўвагі на жончыны праблемы. Даведзеная да адчаю цяжкасцямі лёсу, здзекамі свекрыві ды здрадаю мужа, маладая жанчына спрабуе атруціць сябе і дзяцей. Фільм зняты паводле рэальных падзеяў,

14 лістапада, 18.00
МОЙ НІКІФАР /Драматычны фільм, 2004 г., каляр., 97 хв./
У ролях: Крыстына Фэльдман, Роман Ганцарчык, Ежы Гудэйка
Фільм грунтуецца на рэальных падзеях і расказвае пра апошнія дзесяць гадоў жыцця славутага майстра прымітывізму – мастака-самавука Нікіфара з польскай Крыніцы. Нікіфар, не прызнаны нават у родным мястэчку, без запрашэння пачынае працаваць у майстэрні Мар’яна Власіньскага. Той перш імкнецца пазбыцца яго, але, пазнаёміўшыся бліжэй з ягонаю творчасцю, адмаўляецца ад уласных мастацкіх амбіцыяў і аддае сваё жыццё клопату пра хворага народнага мастака.

15 лістапада, 18.00
ДОЎГ /Драматычны фільм, 1999 г., каляр., 106 хв./
У ролях: Робэрт Ганера, Яцэк Борцух, Анджэй Хыра
Адам і Стэфан шукаюць дадатковага паручыцеля, каб атрымаць крэдыт у банку для адкрыцця ўласнай справы. Былы сусед Стэфана Герард — цяпер паспяховы бізнесмен — прапаноўвае ім дапамогу ў абмен на высокі адсотак ад прыбытку. Калі сябры адмаўляюцца ад яго ўдзелу ў пагадненні, Герард патрабуе з іх грошы за свае паслугі і для гэтага выкарыстоўвае самыя жорсткія і зневажальныя метады ...
Фільм заснаваны на сапраўднай крымінальнай справе маладых бізнесменаў Артура Брылінскага і Славаміра Сікоры, якія ў сакавіку 1994 года забілі двух вымагальнікаў, якія патрабавалі ад іх пагашэння фіктыўнай запазычанасці.

/Магілёў, Кінатэатр «Радзіма»,  вул. Ленінская, 47/
Уваход па запрашальным квіткам, якія можна набыць у кінатэатры. Колькасць квіткоў абмежавана.

флаера_польский.cdrфлаера_польский.cdrфлаера_польский.cdrфлаера_польский.cdrфлаера_польский.cdrфлаера_польский.cdr

Нам важно ваше мнение

Подтвердите, что Вы не бот — выберите самый большой кружок:


Яндекс.Метрика